Азаранка згуляе ў зборнай Беларусі супраць каманды Германіі

Азаранка згуляе ў зборнай Беларусі супраць каманды Германіі

Знакамітая тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе ў складзе зборнай Беларусі ў 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі супраць каманды Германіі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі.

Акрамя Азаранка ў беларускую каманду ўвайшлі першая ракетка краіны Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава.

Нямецкая зборная будзе прадстаўленая наступнымі тэнісісткамі: Андрэа Петкавіч, Тамара Марыя, Мона Бартэль, Лаура Зігемунд, Анна-Лена Грэнефельд. У камнду не ўвайшлі шостая ракетка свету Ангеліка Кербер і Юлія Гергес, якая займае 13-ы радок у рэйтынгу WTA.

Матч першага раўнду Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі Беларусі і Германіі адбудзецца 9-10 лютага ў Браўншвейгу. Пераможца гэтай сустрэчы ў паўфінале выйдзе супраць пераможцы матча ЗША — Аўстралія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі