Азаронак паказаў “беларуса, які ваюе за Расію”. Але ён з Сургута
Падчас інтэрв'ю Азаронак спалохаўся гукаў выбухаў. Прыгожа / "СТВ"
Супрацоўнік дзяржаўнага “СТВ” Грыгорый Азаронак паказаў у сваім рэпартажы “беларуса, які ваюе за Расію”. Імя яго не называлі, толькі пазыўны — “Салавей”. Але reform.by змог высветліць, хто гэта. Па-першае: зусім не беларус — хлопец грамадзянін Расіі, а родам з далёкага Сургута.
Хлопца завуць Уладзіслаў Салаўёў. Ён радавы і служыць у вайсковай часці 55351 — ва ўсялякім разе, калі верыць грамаце, якую ён апублікаваў у блогу.
На старонцы “Укантакце” Салаўёў чамусьці піша, што ваюе ў “Вагнэры”, а ў рэпартажы іншай прапагандысткі, Ксеніі Лебедзевай, яго аднеслі да брыгады “Пятнашка”.
Салаўёў і дэсант беларускіх прапагандыстаў
На самой справе хлопец трапіў пад першую хвалю расійскай мабілізацыі. Да гэтага ён прайшоў у расійскім войску тэрміновую службу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.