Азербайджан і Нагорны Карабах зноў абмяняліся ўдарамі
Пацярпелы падчас выбухаў у Сцяпанакерце аўтамабіль / JAMnews
Сцяпанакерт — сталіца непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі — зноў падвергся абстрэлу, паведамляе "Новая газета". У горадзе ўключылі сірэну паветранай трывогі. Інфармацыю аб "перастрэлцы" пацвердзіла прэс-сакратар мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян у сваім фэйсбуку: "На асобных участках вядзецца агонь малой інтэнсіўнасці таксама з артылерыйскіх сродкаў", — напісала яна. Гэтак жа прэс-сакратар абвергла інфармацыю азербайджанскага боку аб тым, што прэзідэнт Нагорнага Карабаха Араік Аруцюнян цяжка паранены.
"Ён толькі што быў у прамым эфіры", — сказала яна РБК. Аб цяжкім раненні Аруцюняна раней заявіў памочнік прэзідэнта Азербайджана Хікмет Гаджыеў:
"У выніку дакладнага ўдару нашай арміі цяжка паранены "лідар" армянскіх сепаратыстаў у Нагорным Карабаху Араік Аратюнян", — паведаміў ён навінаваму агенцтву Report.
У выніку абмену ўдарамі паміж Нагорным Карабахам і Азербайджанам пацярпелі гарады Степанакерт і Гянджа. Мінабароны Азербайджана заявіла аб ракетным абстрэле з армянскага боку гарадоў Тэртэр і Гарадзіз, у Ерэване і Нагорным Карабазе паведамілі, што Баку абстрэльвае грамадзянскія аб'екты.
Что известно об обстреле города Гянджа —
— Новая Газета (@novaya_gazeta) October 4, 2020
Видео: Meydan TVhttps://t.co/ZvGTi8GA6b pic.twitter.com/fRVorEPsT8
Абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху адбылося 27 верасня. З таго часу ў рэгіёне адбываюцца сутыкненні паміж ўзброенымі сіламі Арменіі і Азербайджана. У абедзвюх краінах ўведзена ваеннае становішча, Арменія пачала маштабную мабілізацыю.
Раней прэзідэнт Арменіі Нікол Пашынян не выключыў ўводу расейскіх міратворцаў у зону канфлікту, пры гэтым заявіўшы, што падобныя пытанні "могуць быць абмеркаваны ў больш шырокім кантэксце ў межах "мінскай рупы" АБСЕ". У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што ўвод міратворцаў магчымы толькі са згоды двух бакоў канфлікту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.