Бабарыка — пра сустрэчу з Лукашэнкам: гэта не дыялог

Бабарыка — пра сустрэчу з Лукашэнкам: гэта не дыялог

Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ не была дыялогам. Пра свае ўражанні ад яе экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка распавёў адвакатам Аляксандру Пыльчанку, Наталлі Мацкевіч і Дзмітрыю Лаеўскаму.

На думку Бабарыкі, для дыялогу патрабуецца роўнасць удзельнікаў з пункту гледжання іх знаходжання на волі. У гэтым выпадку роўнасці не было: сам Бабарыка і іншыя ўдзельнікі сустрэчы знаходзяцца ў СІЗА. Другая ўмова дыялогу — роўны доступ яго ўдзельнікаў да інфармацыйнага поля, што таксама немагчыма для затрыманых палітвязняў. Трэцяй умовай дыялогу Бабарыка назваў значна больш шырокае кола прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Таму, па яго словах, ніякіх дамоўленасцяў падчас сустрэчы дасягнута не было.

Адвакаты экс-банкіра распавялі ў каментары TUT.by: "Віктар Бабарыка лічыць, што дыялог магчымы, але пры пэўных умовах, першая з якіх — вызваленне ўдзельнікаў сустрэчы са зняволення. Акрамя таго, Віктар Бабарыка падкрэслівае, што "мы памятаем пра ўсіх іншых палітычных зняволеных", і без іх вызвалення таксама немагчыма вядзенне дыялогу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі