Бабруйчанін прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства дзяўчыны штыком
Жорсткае забойства было здзейсненае вясновай ноччу ў 2000 годзе
Жыхару Бабруйска прызначанае пажыццёвае пазбаўленне волі за забойства 19-гадовай дзяўчыны, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.
Неаднаразова судзімы 43-гадовы жыхар Бабруйска ў красавіку 2000 года ноччу беспадстаўна напаў на дзяўчыну каля яе дома ў Бабруйску. Затым зацягнуў яе на тэхнічны паверх дома, у якім яна жыла. Там нанёс ёй па галаве і целе штыком ад магазіннага карабіна сістэмы "Маўзер" 51 удар, пасля чаго раздзеў пацярпелую. Мужчына разумеў, што шляхам нанясення такогай колькасці удараў прычыняе дзяўчыне працяглую боль і пакуты, адзначае пракуратура. Ад шматлікіх раненняў пацярпелая памерла на месцы злачынства.
Дзеянні бабруйчаніна кваліфікаваныя як наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў. Прысуд не ўступіў у законную сілу, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.