Бабруйскага наркадылера, з-за якога загінула 4 чалавекі, могуць пасадзіць на 25

Бабруйскага наркадылера, з-за якога загінула 4 чалавекі, могуць пасадзіць на 25

Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд Бабруйскага раёна і Бабруйска крымінальную справу наркадылера, па віне якога загінула чатыры чалавекі. 49-гадовы жыхар райцэнтра абвінавачваецца ў цэлым шэрагу крымінальных злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Як паведамілі БелаПАН у абласной пракуратуры, абвінавачаны збываў сваім кліентам метадон і меркаваў, што іх арганізм вытрывае спажыванне наркотыка як асобна, так і ў спалучэнні з дымедролам, які ўзмацняе дзеянне сродку.

Трагічныя здарэнні адбыліся ўлетку 2015 года: спачатку ён прадаў наркотык траім жыхарам Салігорска, двое з якіх сканалі ў той жа дзень пасля спажывання небяспечнага рэчыва. Затым наркадылер прадаў свой тавар чатыром жыхарам Слуцка: двое сканаліўтой жа дзень, яшчэ адзін трапіў у лякарню і быў уратаваны.   

Калі суд дакажа віну зламысніка, яму пагражае 25 гадоў турмы — максімальны тэрмін, прадугледжаны антынаркатычным законам. Таксама наркадылеру выставілі іскавую заяву аб спагнанні сумы неабгрунтавана атрыманага ўзбагачэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі