Бацька Пратасевіча: Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос, бо яго форма змянілася

Бацька Пратасевіча: Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос, бо яго форма змянілася

Бацька затрыманага ў Мінску блогера і журналіста Рамана Пратасевіча пракаментаваў відэа, якое з'явілася ўвечары 24 траўня. На ім Раман заявіў, што з яго здароўем усё ў парадку, супрацоўнікі СІЗА паводзяцца максімальна карэктна, а сам ён дае прызнальныя паказанні

Дзмітрый Пратасевіч мяркуе, што сына прымусілі гаварыць на камеру.

"Хутчэй за ўсё, у яго зламаны нос, бо яго форма змянілася і на ім шмат пудры. Увесь левы бок яго твару пакрыты пудрай", — распавёў бацька палітвязня ў каментары інфармагенцтву Reuters. 

Ён заяўляе, што сын на відэа заўважна нервуецца, гаворыць чужымі словамі і са штучнай інтанацыяй. Таксама ён звяртае ўвагу, што каля рукі Рамана ляжыць пачаак цыгарэтаў Kent, якія той ніколі не паліў.

Наконт прызнальных паказанняў Рамана Пратасевіча яго бацька заяўляе: "Мой сын не можа прызнацца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, бо ён проста не рабіў нічога падобнага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі