Баевікі ўзялі адказнасць за ўчорашні расстрэл украінскіх вайскоўцаў (відэа)
Нагадаем, пад Валнавахай у Луганскай вобласці былі забітыя 16 вайскоўцаў, больш за 30 параненыя.
Падраздзяленне начавала каля дарогі, не абсталявала блокпост і не выставіла ахову. У выніку, група баевікоў з блізкай адлегласці расстраляла з аўтаматаў, кулямётаў і гранатамётаў украінскіх байцоў і бронетэхніку. Расійскія СМІ пачалі паведамляць, што, нібыта, гэта самі ўкраінцы расстралялі сваіх "здраднікаў".
Аднак камандзіры прарасійскіх баевікоў прызналі, што гэта была іх акцыя. Як паведамляе тэлеканал Еспресо.TV, непасрэдна ёй кіраваў тэрарыст па мянушцы "Бес", які падначальваецца камандзіру "апалчэння", масквічу Ігару Стралкову-Гіркіну.