Багемныя прыгоды капітана КДБ: пісьменнік Адамовіч пра сваю новую кнігу
![Багемныя прыгоды капітана КДБ: пісьменнік Адамовіч пра сваю новую кнігу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/39d7755ec40744f903890f0b53a271999a22.jpg.webp?itok=n7ymZB_U)
Беларускі пісьменнік Андрэй Адамовіч выдаў новую кнігу "Песня пра Цімура". “Гэта псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін”, — пішуць у анатацыі.
Капітан уліваецца ў багемную тусоўку беларускіх мастакоў, рэжысёраў, кампазітараў і пісьменнікаў. На фоне яго прыгод аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ увогуле. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў і іншыя “дзеячы культуры” атрымліваюць на абаранкі і літаратурныя выспяткі.
Ці не баіцца Андрэй Адамовіч атрымаць па пысе ад згаданых у кнізе літаратараў? Што падштурхнула яго напісаць такі іранічна-саркастычны твор? Якой рэакцыі ён чакае на сваю кнігу? Пра гэта і іншае будзем размаўляць у эфіры Еўрарадыё з пісьменнікам Андрэем Адамовічам.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".