Баку і Ерэван дамовіліся аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху
Вайна ў Нагорным Карабаху / JAMnews
10 кастрычніка Арменія і Азербайджан дамовіліся аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху. З 12:00 у суботу рашэнне павінна ўступіць у сілу, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Бакі пагадзіліся спыніць агонь, каб абмяняцца ваеннапалоннымі і іншымі ўтрыманымі асобамі, целамі загінулых пры пасярэдніцтве і ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага чырвонага крыжа.
Як паведамляе BBC, пагадненне было заключана пасля перамоваў у Маскве міністраў замежных спраў Арменіі і Азербайджана Зограба Мнацаканяна і Джейхуна Байрамава.
Сустрэча палітыкаў праходзіла ў закрытым фармаце пры пасярэдніцтве кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова. Перамовы доўжыліся больш за 10 гадзін і скончыліся глыбокай ноччу.
Цяпер Баку і Ерэван пры пасярэдніцтве сустаршыняў Менскай групы АБСЕ прыступаюць да субстантыўных перамоваў з мэтай хутчэйшага дасягнення мірнага ўрэгулявання канфлікту.
Вайна ў Нагорным Карабаху пачалася 27 верасня. Баі паміж Арменіяй і Азербайджанам праходзяць на некалькіх участках фронта. Ахвярамі абстрэлаў становяцца мірныя жыхары па абодва бакі фронту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.