Бара "100 hod BNR" не будзе. Дызайнер, які пра яго распавёў, звальняецца з працы

Бара "100 hod BNR" не будзе. Дызайнер, які пра яго распавёў, звальняецца з працы

Бара, прысвечанага 100-годдзю БНР, у Мінску ўсё ж не будзе. Яшчэ ўчора дызайнер, які распрацаваў рэндары да новай установы, распавядаў Еўрарадыё, што гэта не фэйк. Але ў краме сеткі "Домашний", побач з якой на Незалежнасці, 53 замест кавярні мусіў адкрыцца тэматычны бар, інфармацыю аспрэчылі. 

 

Бара "100 hod BNR" не будзе. Дызайнер, які пра яго распавёў, звальняецца з працы
Скрыншот старонкі Івана Кавальчука з сайта koko.by

Тлумачэнні наконт сітуацыі сайту koko.by дала брэнд-менеджар сеткі крамаў "Домашний" Алена Галенка. Па яе словах, увесну ўладальнікі сапраўды планавалі "асвяжыць" кавярню. Было зроблена некалькі варыянтаў аздаблення ўнутранай прасторы, у тым ліку і ў аўтэнтычным беларускім стылі: 


"Кавярня знаходзіцца на цэнтральным праспекце сталіцы, і, на наш погляд, было б правільным дадаць ў інтэр'ер нацыянальнай сімволікі. Бо гэта не проста ўпрыгожванне, гэта наша гісторыя, культура. Цяпер мы разглядаем некалькі мастацкіх канцэпцый з беларускай тэматыкай, але ні адна з іх пакуль не зацверджаная, таму казаць пра тое, як менавіта будзе выглядаць кавярня, заўчасна. Пакуль можам толькі сказаць, што варыянта, звязанага з прывязкай да якіх-небудзь канкрэтных гістарычным дат, сярод іх няма".


Па словах Алены Галенка, дызайнер Іван Кавальчук у сераду 28 лютага звальняецца з працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі