"Барса" дапамагла ўстанавіць у Мінску рэкорд наведвання гандбольнага матча

На ім прысутнічаў 15321 глядач. Як адзначае "Прессбол", гэта рэкордная лічба для постсавецкай прасторы.



На жаль, дынамаўцы ўдала згулялі толькі ў першым тайме, які саступілі з розніцай у адзін мяч — 15:16. Аднак у другой палове гульні зорныя госці, у складзе якіх гуляў беларус Сяргей Рутэнка (ён закінуў 8 мячоў), пераламілі ход гульні і ўпэўнена перамаглі — 35:25. Брат Сяргея Дзяніс Рутэнка закінуў у браму "Барселоны" 3 мячы.


Свой наступны паядынак мінскія дынамаўцы правядуць 23 лістапада з "Барселонай", але ўжо ў гасцях.
 

Фота — Прессбол, goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі