"Барселона" выйграла ў "Атлетыка", "Баварыя" перамагла "Бенфіку"
У аўторак, 5 красавіка, прайшлі першыя чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" перамагла мадрыдскі "Атлетыка" — 2:1. Фернанда Торэс адкрыў лік на 25-й хвіліне, аднак праз 10 хвілін, пасля двух жоўтых картак, ён быў выдалены з поля. Гэта перадвырашыла вынік матчу: "Атлетыка" не доўга пратрымаўся ў меншасці.
У пачатку другога тайма некалькі разоў небяспечна біў Неймар, адзін раз трапіў у перакладзіну. "Барса" цалкам узяла гульню пад кантроль і прыціснула гасцей да іх брамы. І вырвала перамогу: два галы забіў Луіс Суарэс на 63-й і 74-й хвілінах.
"Баварыя" выйграла ў "Бенфікі" — 1:0. Адзіны гол забіў Артура Відаль на 2-й хвіліне.
Матчы ў адказ адбудуцца 13 красавіка.
6 красавіка згуляюць "Вольфсбург" і "Рэал", ПСЖ і "Манчэстар Сіці".