Баскаў не стаў спяваць на адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску"

Мікалай Баскаў адмовіўся спяваць на адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску" / vitebsk.cc, фота Сержука Серабро​
Мікалай Баскаў адмовіўся спяваць на адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску" / vitebsk.cc, фота Сержука Серабро​

Расійскі спявак Мікалай Баскаў у апошні момант адмовіўся ад выступу на адкрыцці фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Адмову патлумачыў дрэнным самаадчуваннем.

Баскаў прыехаў у Віцебск. Напярэдадні днём ён удзельнічаў у адкрыцці імянной зоркі, аднак увечары паведаміў прыхільнікам, што не зможа спяваць на адкрыцці фестывалю.

"На мой вялікі жаль, я не змагу сёння выступіць на цырымоніі адкрыцця ў сувязі з рэзкім пагаршэннем самаадчування і з'яўленнем тэмпературы, каб не падвяргаць рызыцы людзей",напісаў ён у Instagram.

Басков не стал петь на открытии "Славянского базара в Витебске"
У чацвер днём Мікалай Баскаў удзельнічаў у адкрыцці імянной зоркі на алеі ў Віцебску / kp.by

Гэтым разам ад удзелу ў фестывалі — з аглядкай на пандэмію і палітычны крызіс у Беларусі — адмовіліся многія расійскія і ўкраінскія артысты. З афіш давялося выкрэсліваць імёны Аляксандра Іванова, Наташы Каралёвай, Міхаіла Галусцяна, Ціны Караль, Ірыны Білык, Аляксандра Буйнова і яшчэ шэрагу іншых выканаўцаў.   

Складанасці ўзнікалі і з вядоўцамі. Адразу некалькі прадстаўнікоў Украіны адмовіліся ехаць у Віцебск. Імя вядоўцы ад Украіны стала вядомае літаральна за некалькі дзён да адкрыцця — ёй стала Дыяна Панчанка, якая раней працавала на прарасійскіх тэлеканалах ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі