Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню

У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc
У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc

Перад сёлетнім "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню. Гэта была адна з чатырох грамадскіх прыбіральняў горада.

Усе яны засталіся з савецкага часу. "У гады незалежнасці гарадскія ўлады санітарную інфраструктуру не будавалі. А пабудаваныя ў гады СССР прыбіральні пасля рамонту або рэканструкцыі станавіліся платнымі",пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Прыбіральня на вуліцы Чэхава заставалася апошняй бясплатнай да свайго канца. Гэтым карысталіся бяздомныя, якія там спалі.

Аднак у гэтым раёне Віцебска гэта было адзінае месца, дзе экскурсанты з турыстычных аўтобусаў маглі задаволіць свае натуральныя патрэбы. Таму віцебскія экскурсаводы неаднаразова звярталіся да тагачаснага кіраўніка горада Віктара Нікалайкіна з просьбай адрамантаваць прыбіральню, каб замежныя госці не мучылі іх нязручнымі пытаннямі. Напрыканцы 2016 года на прамой лініі Нікалайкін нават паабяцаў зрабіць там рамонт. Прадпрыемству "Гардармост" даручылі ўпарадкаваць кабінкі і паставіць на іх дзверы.

Дзверы на кабінках і праўда з'явіліся, але толькі ўвесну 2018 года. Прыбіральню таксама атынкавалі, месцамі падфарбавалі. А праз пяць гадоў — знеслі.

Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню
У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc
Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню
У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc
Перад "Славянскім базарам" у Віцебску знеслі апошнюю бясплатную прыбіральню
У Віцебску знеслі апошнюю бясплатную гарадскую прыбіральню / viciebsk.cc

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі