Мінскія манашкі накінуліся на вулічных музыкаў на "Славянскім базары"

Манашка збівае вулічнага музыку на "Славянскім базары" / калаж Еўрарадыё
Манашка збівае вулічнага музыку на "Славянскім базары" / калаж Еўрарадыё

Мінскія манашкі накінуліся на вулічных музыкаў на "Славянскім базары ў Віцебску". Сёстрам са Свята-Елісавецінскага манастыру не спадабаліся бубны і танцы побач з царкоўнай лаўкай.

Адна з пляцовак для артыстаў на "Славянцы" ўладкаваная побач з храмам Уваскрасення Хрыстова. Шоў бубначоў адбывалася побач з гандлёвымі намётамі манашак з мінскага Свята-Елісавецінскага манастыру. Верагодна, музыка перашкаджала гандлю, таму ў пэўны момант двое манашак вырашылі спыніць канцэрт.

Дайшло да рукапрыкладства. Спярша сёстры штурхалі музыкаў і танцораў. А пазней адна з іх на вачах у дзяцей адвесіла плюху хлопцу ў чорнай майцы. Пры гэтым хлопец да таго нават пальцам манашак не крануў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі