Батальён "Данбас" адбіў атаку тэрарыстаў з Данецка і ўзяў палонных

Ён мае назву "Данбас", камандуе ім вядомы грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка. Як паведамляла Еўрарадыё, учора байцы гэтага фармавання ўзялі пад свой кантроль Вяліканавасёлкаўскі раён Данецкай вобласці. Яны ўзялі штурмам мясцовае РУУС, будынкі пракуратуры, райсавета. Батальён "Данбас" дзейнічае сумесна са створаным "народным апалчэннем", якое ўзнікла ў адказ на бяздзейнасць мясцовых уладаў і праваахоўных органаў. Байцы Сяменчанкі ўчора раздалі зброю, забраную ў РУУС, праўкраінскім апалчэнцам.

Позна ўвечары з'явілася інфармацыя пра выезд з Данецка ў бок Вяліканавасёлкаўскага раёна аўтобусаў і аўтамабіляў з прарасійскімі баевікамі батальёна "Усход". Сяменчанка заявіў, што "Данбас" дасць ім адпор. Як паведамляе УНІАН, сапраўды, у Вяліканавасёлкаўскім раёне адбыўся невялікі бой. Украінскія добраахвотнікі адкрылі агонь па калоне баевікоў, якая складалася з 7 аўтобусаў і некалькіх аўтамабіляў. Сярод байцоў "Данбаса" стратаў няма, а вось баевікі маюць некалькі параненых — яны няўдала кінулі гранату. Байцы Сяменчанкі захапілі некалькі палонных. Іншыя прарасійскія "апалчэнцы" адступілі. На месцы яны пакінулі аўтамабілі са зброяй.
 

Больш падрабязна пра дзейнасць "Данбаса" гл. тут.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі