БАТЭ накіраваў у суд іск да Вянгерскага, які выбег на поле са сцягам

БАТЭ накіраваў у суд іск да Вянгерскага, які выбег на поле са сцягам

Барысаўскі клуб БАТЭ накіраваў дакументы ў суд, каб Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле з нацыянальным сцягам падчас матча з Арсеналам, аштрафавалі на 5 тысяч еўра. Менавіта такі штраф атрымаў сам клуб за ўчынак заўзятара.

Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе клуба і ў судзе Вілейскага раёна.

Супрацоўніца суда: “Так, дакументы па гэтай справе ўжо прыйшлі. Але, калі будзе разгляд, мы пакуль сказаць не можам”.

Нагадаем, Аляксандр Вянгерскі выбег на поле з нацыянальным сцягам падчас матчу БАТЭ з Арсеналам. За гэта БАТЭ атрымаў штраф ад дысцыплінарнага савета УЕФА.

Раней Аляксандру Вянгерскаму ўжо прысудзілі сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства і тры — за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі