БАТЭ не атрымаў па "справе Гутара" ні капейкі
Пра гэта заявіў старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі.
У інтэрв'ю "Пресболу" ён паведаміў, што барысаўскі футбольны клуб дагэтуль не атрымаў ні капейкі па "справе Гутара".
Нагадаем, што справа пра пераход брамніка Аляксандра Гутара з БАТЭ ў мінскае "Дынама" разглядалася ў беларускай федэрацыі і міжнародным арбітражы ў Лазане. Па словах Капскага, БАТЭ не атрымаў нічога ні з адной сумы.
Фота Гутара — fcbate.by