БАТЭ перамог “Дняпро”, а “Шахцёр” — мінскае “Тарпеда”

БАТЭ перамог “Дняпро”, а “Шахцёр” — мінскае “Тарпеда”

Барысаўскі БАТЭ ў 1 туры чэмпіянату Беларусі па футболе ўпэўнена перамог магілёўскі “Дняпро”. Гульня прайшла 30 сакавіка на “Барысаў-Арэне” і скончылася з лікам 2:0. Галамі адзначыліся Дзмітрый Бага і Максім Скавыш.

Салігорскі “Шахцёр” прымаў на сваім полі сталічнае “Тарпеда” і з цяжкасцю вырваў перамогу: толькі ў канцоўцы матча форвард “гарнякоў” Мікалай Януш здолеў адкрыць лік. Адзіны гол стаў пераможным, лік сустрэчы — 1:0.

Таксама ўчора згулялі “Іслач” і “Гарадзея” — 2:0.

У пятніцу, 29 сакавіка 1 тур адкрылі матчы “Гомель” — “Нёман” — 2:3 і “Мінск” — “Віцебск” — 0:0.

Сёння праграму 1 тура завершаць такія сустрэчы: “Дынама” (Мінск) — “Славія”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Брэст), “Слуцк” — “Энергетык-БДУ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі