БАТЭ разграміў навічка вышэйшай лігі “Энергетык-БДУ”
Працягваюцца матчы 2 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У суботу, 6 красавіка навічок вышэйшай лігі “Энергетык-БДУ” прымаў на сваім полі дзеючага чэмпіёна — барысаўскі БАТЭ і саступіў з лікам 0:4. Дублі ў гэтым матчы аформілі гульцы барысаўчан Ігар Стасевіч і Антон Сарока.
Сёння таксама гуляюць “Слуцк” і “Гомель”, “Тарпеда” (Мінск) — “Іслач”, “Нёман” — “Шахцёр”.
Напярэдадні прайшлі матчы “Гарадзея” — “Віцебск” (1:1) і “Мінск” — “Дынама-Мінск” (0:0).
Завершыцца праграма 2 тура 7 красавіка матчамі “Славія” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама-Брэст” — “Дняпро”.