БАТЭ сёння згуляе з лонданскім "Арсеналам"
14 лютага БАТЭ згуляе з лонданскім "Арсеналам". Гэта будзе матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Ён пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 20:55. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Барысаўчане сустракаліся з "Арсеналам" у групавым раўндзе Лігі Еўропы ў 2017 годзе. Тады былі два разгромы — 2:4 і 0:6. Як чакаецца, у сённяшнім паядынку згуляе Аляксандр Глеб, які ў свае зорныя часы выступаў за англійскі клуб. Агулам у чацвер адбудуцца 15 матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы. А напярэдадні прайшлі яшчэ два паядынкі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. "Тотэнхэм" разграміў дортмундскую "Барусію" — 3:0, а "Аякс" прайграў мадрыдскаму "Рэалу" — 1:2. Матчы ў адказ — 5 сакавіка.
Аляксандр Глеб / БЕЛТА