БАТЭ ў групавым раўндзе можа згуляць з “Арсеналам”, “Зенітам”, кіеўскім “Дынама”

БАТЭ ў групавым раўндзе можа згуляць з “Арсеналам”, “Зенітам”, кіеўскім “Дынама”

БАТЭ ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы можа згуляць з “Арсеналам”, “Зенітам”, кіеўскім “Дынама” ці “Вільярэалам”. Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, 25 жніўня, пачнецца а 14-й гадзіне паводле беларускага часу. Барысаўчане трапілі ў другі кошык.

Склад чатырох кошыкаў наступны:

Першы — “Арсенал”, “Зеніт”, “Ліён”, “Дынама” (Кіеў), “Вільярэал”, “Атлетык”, “Лацыё”, “Мілан”, “Вікторыя”, “Рэд Бул Зальцбург”, “Капенгаген”, “Брага”.

Другі — “Сцяўа”, “Лудагорац”, БАТЭ, “Эвертан”, “Янг Бойз”, “Марсэль”, “Рэал Сасьедад”, “Макабі” (Тэль-Авіў), “Лакаматыў”, “Аўстрыя”, “Герта”, “Ніца”.

Трэці — “Астана”, “Партызан”, “Хофенхайм”, “Кёльн”, “Рыека”, “Віторыя Гімараеш”, “Аталанта”, “Зюлтэ Варэгем”, “Зара”, “Русенборг”, “Шэрыф”, “Хапаэль” (Беер-Шэва).

Чацвёрты — “Апалон”, “Істанбул”, “Коньяспор”, “Вітэс, “Славія” (Прага), “Црвена Звезда”, “Скендэрбеў”, “Фастаў Злін”, АЕК Афіны, “Лугана”, “Вардар”, “Эстэрсунд”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі