БАТЭ ў Лізе Еўропы перамог у Будапешце "Відзі" — 2:0 (фота, відэа)

БАТЭ ў Лізе Еўропы перамог у Будапешце "Відзі" — 2:0 (фота, відэа)

20 верасня БАТЭ паспяхова стартаваў у групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. У Будапешце барысаўчане выйгралі ў "Відзі" — 2:0. На 27-й хвіліне прыгожы гол забіў фінскі легіянер Ясэ Туомінен. У другім тайме футбалістам БАТЭ давялося стрымліваць атакі гаспадароў поля, якія намагаліся адыграцца. І толькі гол Ягора Філіпенкі на 85-й хвіліне зняў усе пытанні пра пераможцу.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Шчарбіцкі, Палякоў, Мілунавіч, Філіпенка, Філіпавіч, Бага, Яблонскі, Драгун, Іваніч (Гардзяйчук, 67), Туомінен (Скавыш, 61), Стасевіч (капітан, Валадзько, 88). Адзначым выхад на замену Міхаіла Гардзейчука, які прапусціў большую частку сезону з-за траўмы. На жаль, на апошніх секундах быў выдалены Аляксандр Філіпавіч.

4 кастрычніка БАТЭ прымае на сваім полі ПАОК з Грэцыі. Грэкі ў першым туры прайгралі дома "Чэлсі" — 0:1. Такім чынам, у нашай групе лідыруюць БАТЭ і "Чэлсі" — па 3 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі