БАТЭ выйшаў на першае месца, але яго можа адсунуць брэсцкае “Дынама”
Барысаўскі БАТЭ вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 1 чэрвеня ў матчы 10 тура барысаўчане на выездзе перамаглі “Гомель” з лікам 2:0. Цяпер БАТЭ мае 24 ачкі і займае лідарскую пазіцыю. Такая ж колькасць ачкоў у салігорскага “Шахцёра”, але ён на 2 месцы.
Трэці радок займае брэсцкае “Дынама” з 23 ачкамі, але яго яшчэ чакае матч 10 тура. У выпадку перамогі брэстаўчане набяруць 26 ачкоў і ачоляць табліцу.
Вынікі матчаў 10 тура, якія прайшлі 31 траўня і 1 чэрвеня: “Гомель” — БАТЭ — 0:2, “Віцебск” — “Дынама” (Мінск) — 1:3, “Энергетык-БДУ” — “Гарадзея” — 0:0, “Шахцёр” — “Дняпро” — 3:1, “Іслач” — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:0.
Сёння, 2 чэрвеня праграма 10 тура скончыцца такімі матчамі: “Тарпеда” (Мінск) — “Мінск”, “Слуцк” — “Дынама” (Брэст), “Нёман” — “Славія”.