"Баварыя" разграміла "Арсенал" у Лізе чэмпіёнаў — 5:1
Увечары 15 лютага адбыліся чарговыя матчы 1/8 футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Баварыя" ў сябе дома разграміла "Арсенал" з лікам 5:1. Дублем у складзе пераможцаў адзначыўся Ціага Алькантара. Аўтарства адзінага гола, які забілі гульцы "Арсенала", належыць Алексісу Санчасу.
Вікторыю на сваім полі святкаваў учора і "Рэал": ён атрымаў валявую перамогу над над "Напалі" — 3:1.