Байдэн ацаніў рызыку ядзернага "армагедона" як самую высокую за апошнія 60 год

Крэмль працягвае пагражаць / kommersant.ru
Крэмль працягвае пагражаць / kommersant.ru

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ацаніў рызыку ядзернага "армагедона" як самую высокую з часоў Карыбскага крызісу 1962 года. Ён "дастаткова добра" ведае расійскага прэзідэнта, каб сцвярджаць, што той "не жартаваў, калі гаварыў аб выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, біялагічнай ці хімічнай зброі". Таксама Байдэн адзначыў, што пагроза з боку Уладзіміра Пуціна можа быць рэальнай, паколькі "яго ўзброеныя сілы, можна сказаць, значна адстаюць".

У той жа час афіцыйныя асобы ЗША ў апошнія тыдні неаднаразова заяўлялі, што не бачаць ніякіх прыкметаў зменаў у ядзерных сілах РФ, якія б запатрабавалі зменаў стану баявой гатоўнасці ядзерных сіл Злучаных Штатаў.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што пасля выкарыстання ядзернай зброі Пуцін не зможа захаваць сваё жыццё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі