Базанаў: на пасадзе старшыні федэрацыі футбола не буду атрымліваць заробак
Уладзімір Базанаў, адзіны кандыдат на пасаду старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у інтэрв'ю "Прессболу" заявіў, што не будзе атрымліваць заробак у выпадку абрання. "У выпадку майго абрання старшынём Беларускай федэрацыі футбола застаюся дэпутатам і зарплату атрымліваю толькі ў парламенце, — кажа Базанаў. — Да заканчэння тэрміну маіх паўнамоцтваў усё застанецца як было. Але пры гэтым дзевяноста адсоткаў часу аддаю працы менавіта ў федэрацыі".
Уладзіміру Базанаву 61 год. Ён — ураджэнец Расіі, жонка — беларуска. У мінулым быў вайскоўцам, служыў у Афганістане. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Выбары старшыні Беларускай федэрацыі футбола прызначаны на 27 сакавіка, калі пройдзе справаздачна-выбарчая канферэнцыя. Цяперашні старшыня АБФФ Сяргей Румас з мінулага года з'яўляецца прэм'ер-міністрам.
Базанаў лічыць, што праблемы беларускага футбола трэба вырашаць з развіцця "дзіцяча-юнацкага вектару", з падрыхтоўкі маладых футбалістаў.