БЧБ на саміце NATO, “украМасад”, ядзерка і правакацыі — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Пачатак тыдня інфармацыйна завязаны на саміт NATO, які пачаўся ў Вільні 11 ліпеня. Нягледзячы на тое, што галоўным пытаннем саміту будзе вайна ва Украіне, беларусы спадзяюцца, што і іх праблемы не застануцца па-за ўвагай. І каб гэтая ўвага была больш пільная, беларусы ў Вільні ладзяць флэшмоб — вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі ў сваіх вокнах. Але і без гэтага, дзякуючы дзеянням Лукашэнкі, увага да Беларусі прыцягваецца.
Што адбываецца з прыходам “Вагнера” і дастаўкай ядзернай зброі ў Беларусь і як на гэта рэагуюць заходнія СМІ і палітыкі? Якія рашэнні па Беларусі магчымыя на саміце ў Вільні і ці будзе там увогуле ўзнімацца “беларускае пытанне”? Ці магчымыя правакацыі на мяжы падчас саміту і ці сапраўды пачынае сваю працу “украМасад”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.