“Бегчы” ад Akute (фота, відэа)
Еўрарадыё схадзіла на канцэрт і паслухала, пра што спяваюць у сваіх новых песнях магілёўскія рок-зоркі.
Як распавёў Еўрарадыё бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў, трэці альбом каманды ўбачыць свет вясной 2014 года. Па прызнанні музыкаў, пласцінка зможа ўсё сказаць за сябе.
“Наш альбом знаходзіцца на перадапошняй стадыі — стадыі міксавання. Мы вырашылі, што нічога не будзем каментаваць наконт гэтага альбома. Гэта мы не літаральна цяпер прыдумалі. Гэты альбом павінен сказаць усё за сябе сам. Я ўсё сказаў”.
Усё сказалі Akute новымі песнямі, якіх падчас канцэрта было сыграна адразу пяць: “Наскрозь”, “Сцены”, “Дзе буду я?”, “Бегчы” ды апошняя, “Мы цалуем сонца”, на біс. Еўрарадыё прапануе відэа з канцэрта, каб вы маглі ацаніць навінкі, сыграныя падчас праграмы “Мы цалуем сонца” у мінскім клубе Re:Public.
Відэа глядзіце ніжэй.
TonqiXod разагрэлі Akute