Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон
Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць на Варшаўскі марафон. Але пры адной умове: ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расійскай агрэсіі ва Украіне, якая адбываецца пры падтрымцы Беларусі.
На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расіі.
Арганізатары марафона патлумачылі Еўрарадыё, што мусяць падпарадкоўвацца правілам лёгкаатлетычных саюзаў, у календарах якіх зарэгістраваныя спаборніцтвы. Абмежаванні выкліканыя менавіта гэтым.
"Аднак, маючы на ўвазе і досвед папярэдніх арганізаваных намі забегаў, у якіх удзельнічалі дысідэнты з Беларусі, якія жывуць у Польшчы, мы прапанавалі рашэнне", — дадаюць яны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.