Беларусь адкрые ў 2014 годзе дзевяць прадстаўніцтваў у замежжы
Гэта будуць і амбасады, і консульскія ўстановы.
У бюджэце нашай краіны на наступны год выдзелена больш за 965 млрд рублёў (больш за 100 мільёнаў долараў) на адкрыццё і ўтрыманне дыппрадстаўніцтваў у замежжы. Новыя амбасады і консульствы Беларусі з'явяцца ў 2014-м у Аўстраліі, Катары, Мексіцы, Іспаніі, Італіі (у Мілане), Манголіі, Пакістане, Перу і Эквадоры. На гэта выдаткоўваецца 28,5 млрд рублёў (больш за 3 млн долараў).
Фота — ria.ru