Беларусь афіцыйна папрасіла Расію прадаць ракетны комплекс С-400

Беларусь просіць Расію паставіць у 2010 годзе найноўшыя зенітна-ракетныя сістэмы С-400, якія пакуль не вырабляюцца на экспарт. Пра гэта сёння паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў расійскіх вайскова-прамысловых колах.

Па інфармацыі агенцтва, гаварыць аб дакладных тэрмінах магчымага падпісання кантракту пакуль зарана. Разам з тым, мяркуецца, што калі заяўка беларускага боку будзе прынятая і ўсе ўмовы пастаўкі такога ўзбраення будуць выкананыя, у 2010 годзе С-400 паставяць заказчыку.

Як заявіла, высокапастаўленая крыніца ў расійскім вайскова-прамысловым комплексе, у бліжэйшыя гады Расія не будзе экспартаваць зенітную ракетную сістэму С-400.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі