Беларус Алег Навіцкі зноў узначаліць экспедыцыю на МКС
Алег Навіцкі / Reuters
Беларус Алег Навіцкі зацверджаны ў якасці камандзіра экіпажа, які адправіцца 9 красавіка на МКС, паведамляюць у карпарацыі "Раскосмас".
Разам з Навіцкім у працяглую экспедыцыю ляцяць Пётр Дуброў і астранаўт NASA Марк Вандэ Хай.
Зараз спецыялісты "Раскосмасу" праводзяць рэгламентныя работы па падрыхтоўцы экіпажа і карабля да запуску і стыкоўкі.
Цяперашняя экспедыцыя ў космас стане трэцяй у кар'еры ўраджэнца Чэрвеня Алега Навіцкага. Першы палёт, які доўжыўся 143 дні, ён здзейсніў у 2012 годзе. У 2016-м ужо ў якасці камандзіра асноўнага экіпажа ён правёў на МКС 196 сутак.
Навіцкі неаднаразова цешыў землякоў здымкамі родных мясцін, зробленых з космасу — размяшчаў у сацсетках фатаграфіі Мінска, Брэста і Гомеля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.