Беларус Андрыеўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера ХК "Адмірал"

Беларус Андрыеўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера ХК "Адмірал"

Беларус Аляксандр Андрыеўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера хакейнага клуба "Адмірал". Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўладзівастоцкай каманды. 

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Андрыеўскага Фрэдрык Стылман.

За час працы ў "Адмірале" Андрыеўскі 146 раз выводзіў каманду на матчы чэмпіянату КХЛ. З іх 135 гульняў прайшлі ў рэгулярных чэмпіянатах, 11 — у плэй-оф. Пад кіраўніцтвам беларускага трэнера каманда атрымала 66 перамог, зазнала 80 паразаў. У гладкіх чэмпіянатах клуб зарабіў 191 ачко (47%), у плэй-оф здабыў тры перамогі.

Андрыеўскі ўзначальвае "Адмірал" з сезона 2015/2016 гадоў. Два сезоны запар ён выводзіў каманду ў плэй-оф КХЛ. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі клуба.

На сёння каманда займае 12-е месца ва Усходняй канферэнцыі КХЛ: на яе рахунку 17 ачкоў пасля пяці перамог у 19 матчах. Вынікі, якія паказвае клуб, не задавальняюць яго кіраўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі