Беларус Антон Смольскі заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне
Беларускі біятланіст Антон Смольскі заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету, які праходзіць у славацкім Брэзна-Осрблі. У гонцы пераследу на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі спартсмен дапусціў ажно пяць промахаў, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў. Па выніках спрынту Антон быў 4-м і такім чынам ён нават крыху палепшыў паказнік у пас’юце.
Золата дасталася расіяніну Ігару Маліноўскаму, а серабро — у нарвежца Сіндрэ Петэрсена.
Антону Смольскаму 21 год. У зборнай Беларусі ён з 2014 года.