Беларусь атрымала 20 мільёнаў долараў з фонду OPEC
Беларусь атрымала 20 мільёнаў долараў з Фонду міжнароднага развіцця OPEC. Крэдытныя сродкі паступілі ў бюджэт 28 ліпеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны. Адзначаецца, што адбылося гэта ў адпаведнасці з умовамі крэдытнага пагаднення, падпісанага яшчэ ў снежні 2020 года.
Сродкі пойдуць на патрэбы сістэмы аховы здароўя, у тым ліку і на барацьбу з COVID-19.
Фонд міжнароднага развіцця OPEC — міжнародны фінансавы інстытут, створаны 45 гадоў таму краінамі-членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.