Беларусь — Аўстрыя: 0:4 у хакей, 38:40 па лядовых палацах

Беларусь — Аўстрыя: 0:4 у хакей, 38:40 па лядовых палацах

Не прайшло і дня пасля таго, як Аўстрыя разграміла беларусаў у хакей, а ў Беларусі ўжо знайшлі прычыну паражэння. Трэнер нацыянальнай зборнай і хакейнага клуба “Юнацтва” Міхаіл Захараў сцвярджае, што ў Беларусі не хапае лядовых палацаў. Трэба хаця б сто.

“Калі мне кажуць, што ў нас шмат лядовых арэн, мне смешна, –– кажа Захараў. Паспрабуем пасмяяцца са статыстыкі разам.

Пачнём з насельніцтва. Колькасць беларусаў — 9.570.376, аўстрыйцаў — 8.711.770. Нас больш амаль на 1 мільён. Няўжо ў гэтым натоўпе не знойдзецца шэсць чалавек, якія ўмеюць трымаць клюшку?

Тут ўжо статыстыка не на нашу карысць. У Аўстрыі амаль удвая большая колькасць хакеістаў: у два з паловай разы больш дарослых гульцоў-мужчын, перавага ў колькасці юніёраў, а хакеістак больш у цэлых 138 разоў (бо ў Беларусі ўвогуле з цяжкасцю набіраецца хоць адна каманда).

 

Пры гэтым у іх усяго на два лядовыя палацы больш, чым у нас. Як яны прымаюць столькі гульцоў? Можа, навучыліся карыстацца імі эфектыўна?

Але ў Беларусі таксама ёсць досвед, якім варта падзяліцца. Мы адзіная краіна, дзе дзеці гуляюць у хакей… у басейне. Не трэба саромецца! Усё дзеля будучых перамог.

Затое адкрытых каткоў у Аўстрыі 35 супраць нашых трох. Гэта амаль палова ўсіх аўстрыйскіх пляцовак для падрыхтоўкі хакеістаў.

 

Аказваецца, для таго каб перамагаць, неабавязкова гуляць у хакей у палацы. Дастаткова проста ў яго гуляць.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі