Беларусь чакае ад Расіі больш за паўмільярда долараў — вось за што
Грошы
Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі 640 млн долараў у 2024 годзе, піша Reuters са спасылкай на РИА Новости. Грошы Беларусь чакае для кампенсацыі за страты, якія панеслі яе нафтаперапрацоўчыя заводы.
Беларусь гадамі імпартавала з Масквы нафту са зніжкай, а потым частку яе перапрадавала. На продаж таксама ішлі нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты.
Расія спыніла гэтую практыку ў 2019 годзе пасля таго, як правяла так званы "падатковы манеўр". У выніку, паводле ацэнак Мінска, толькі сёлета Беларусь панесла страты ў памеры 330 млн долараў.
Сварка паміж дзвюма дзяржавамі нават прывяла да таго, што буйныя расійскія нафтавыя кампаніі ў пачатку 2020 года прыпынілі пастаўкі ў Беларусь. А гэта, у сваю чаргу, парушыла экспарт беларускай нафты ў Германію.
Расія пагадзілася ў 2021 годзе кампенсаваць Беларусі яе страты на пастаяннай аснове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.