Беларусь чакае яшчэ два танкеры нафты, краіна-прадавец не называецца

Беларусь чакае яшчэ два танкеры нафты, краіна-прадавец не называецца

У сакавіку ў літоўскую Клайпеду павінны прыйсці яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на канцэрн "Белнафтахім". Краіна-прадавец пакуль не называецца.

Паводле інфармацыі BNS, кожны з танкераў даставіць па 85 тысяч тон нафты. Літоўскія чыгункі плануюць перавозіць з Клайпеды да беларускай мяжы па 100-150 вагонаў з нафтай у суткі.

Першы танкер з нафтай для Беларусі прыйшоў у Клайпеду напрыканцы студзеня. Тады наша краіна купіла 86 тысяч тон нарвежскай нафты. Усю яе адправілі для перапрацоўкі на наваполацкі "Нафтан". 

Праблемы з нафтай у Беларусі пачаліся з 1 студзеня. Расійскія нафтавыя кампаніі адмовіліся пастаўляць нафту, бо Мінск і Масква не дамовіліся пра ўмовы паставак. Беларусь шукае магчымасці паставак нафты з іншых краін: перамовы вядуцца ў тым ліку з Украінай, Польшчай і Азербайджанам. 

Перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным 7 лютага таксама закончыліся безвынікова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі