Беларусь чакала з Масквы крэдыт $3 млрд, а цяпер ужо толькі $2 млрд

Беларусь чакала з Масквы крэдыт $3 млрд, а цяпер ужо толькі $2 млрд

Беларусь спадзяецца атрымаць ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (былога Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС) толькі 2 млрд долараў стабілізацыйнага крэдыту. Гаворкі пра $3 млрд ужо няма. Аднак рашэння і па меншай суме пакуль няма. Пра гэта 8 снежня заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, інфармуе РІА "Новости".

"Па Беларусі — мы бачым тут адхіленне ад першапачатковых паказчыкаў па росту заробкаў бюджэтнікаў, невыкананне шэрагу паказчыкаў, у тым ліку па дынаміцы тарыфаў па паслугах ЖКГ і па транспарце індэксацыя тарыфаў і шэраг іншых. Хацелі б вызначыць больш значную колькасць структурных мер пры прадастаўленні першага траншу, паколькі ён найбольш ёмісты — 500 мільёнаў долараў з 2 мільярдаў крэдыту", — сказаў Сілуанаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Беларусь у першай палове 2015 года падавала заяўку на атрыманне крэдыту ў памеры 3 млрд долараў. Аднак працяглы час рашэнне не прымалася. У жніўні старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаўр заявіў, што канчатковая сума будзе залежыць ад магчымасцяў фонду.

Нагадаем, Беларусь спадзяецца атрымаць крэдыт у памеры 3 млрд долараў ад Міжнароднага валютнага фонду.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі