Беларусь дамовілася з "Газпрамам" пра кошты на газ у 2021 годзе

Беларусь дамовілася з "Газпрамам" пра кошты на газ у 2021 годзе

Беларусь і Расія падпісалі пратакол па коштах на газ на 2021 год, перадае БЕЛТА. 

Падпісанне адбылося па выніках сустрэчы амбасадара Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення "Газпрама" Аляксеем Мілерам.

Канкрэтны тарыф паставак не называецца. Гаворыцца толькі, што ў 2021 годзе газ для Беларусі будзе каштаваць танней, чым у 2020-м.

"Узгоднены бакамі ўзровень коштаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фармавання цаны на газ, які падпісаны ў 2011 годзе", — заявілі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.

Сёлета Беларусь плаціла 127 долараў за 1000 кубаметраў расійскага газу.

Дарэчы, у 2019 годзе Беларусь імпартавала з Расіі 20,261 мільярдаў кубаметраў газу. А за 10 месяцаў 2020-га адбор знізіўся на 9% — да 14,871 мільярда кубаметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі