Беларус ехаў на адпачынак на... даху цягніка "Мінск — Сімферопаль"
Беларускія памежнікі заўважылі мужчыну і знялі яго з даху вагона на станцыі "Церахоўка" каля мяжы з Украінай.
Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Дакументаў у яго не знайшлі.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, затрыманы аказаўся жыхаром Гомеля. Малады чалавек пазней расказаў, што ў яго не было пашпарту і грошай на білет, таму ён вырашыў паехаць ва Украіну на даху цягніка.
У адносінах мужчыны былі складзеныя некалькі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні ("парушэнне правілаў грамадскага праезду", "знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення"). За спробу парушэння дзяржаўнай мяжы на яго накладуць штраф.
Фота — bymedia.net