Беларусь хоча стварыць у Мінску рэгіянальную ІТ-школу "Усходняга партнёрства"

Беларусь хоча стварыць у Мінску рэгіянальную ІТ-школу "Усходняга партнёрства"

Беларусь хоча стварыць у Мінску рэгіянальную ІТ-школу "Усходняга партнёрства" і чакае падтрымкі з боку тых жа краін Еўрасаюза. 11 чэрвеня адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-членаў ЕС і ўдзельніц "Усходняга партнёрства" у фармаце відэаканферэнцыі. На ёй і агучыў згаданую прапанову міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён таксама прывітаў намер ЕС аказаць дапамогу Беларусі ў справе пераадолення наступстваў пандэміі каранавіруса, падзякаваў асобным краінам Еўрасаюза, якія такую дапамогу ўжо аказалі (напрыклад, Польшчы).

Макей выказаўся наконт будучыні "Усходняга партнёрства". Ён гаварыў пра важнасць садзейнічання прыцягненню замежных інвестыцый, пра аблягчэнне доступу на рынак ЕС, пра развіццё транспартных і энергетычных камунікацый.

Міністр нагадаў, што 1 ліпеня ўступае ў сілу пагадненне Беларусі і ЕС аб спрашчэнні выдачы віз. Уладзімір Макей заявіў пра неабходнасць найхутчэйшага пачатку перамоў аб новым рамачным пагадненні нашай краіны і Еўрапейскага саюза.

Беларусь хоча стварыць у Мінску рэгіянальную ІТ-школу "Усходняга партнёрства"
Уладзімір Макей / mfa.gov.by
Беларусь хоча стварыць у Мінску рэгіянальную ІТ-школу "Усходняга партнёрства"
mfa.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі