Беларусь і Расія дамовіліся супрацоўнічаць у вытворчасці ваеннай тэхнікі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / "Пул першага"
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / "Пул першага"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь і Расія будуць разам займацца падрыхтоўкай войскаў, піша расійскае дзяржаўнае інфармагенцтва РІА "Новости".

Першапачаткова заяўлялася, што Расія і Беларусь сёння сканцэнтруюцца на абмеркаванні эканамічных пытанняў. Аднак з вынікаў сустрэчы відаць, што супрацоўніцтва ў ваеннай сферы зрабілася адной з важных тэм, якія абмяркоўвалі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.

Дасягнута адразу некалькі дамоўленасцяў па ваенных пытаннях. Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам "стварэнне адзінай абароннай прасторы", дамовіўся працягнуць практыку сумесных ваенных вучэнняў. Акрамя таго, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся, што Беларусь і Расія будуць сумесна працаваць над стварэннем новай ваеннай тэхнікі.

Сёння Пуцін упершыню за 3,5 года пабываў у Мінску. Аднак гэта не першая яго сустрэча з Лукашэнкам за гэты год. У 2022 годзе Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 8 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі