ISW: малаверагодна, што Лукашэнка накіруе свае ўзброеныя сілы на вайну

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці УС РБ / Канстанцін Бяляўскі, "Ваяр"
Раптоўная праверка баявой гатоўнасці УС РБ / Канстанцін Бяляўскі, "Ваяр"

Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам з'яўляецца часткай дзеянняў па дэманстрацыі актыўнасці, лічаць у Інстытуце вывучэння вайны. Там па-ранейшаму прытрымліваюцца думкі, што Лукашэнка не накіруе беларускае войска для ўдзелу ў вайне Расіі з Украінай.

Украінскі ўрад лічыць, што на сустрэчы Пуцін абмяркуе з Лукашэнкам больш шырокі ўдзел беларускіх узброеных сілаў у расійскай агрэсіі, цытуе ISW начальніка Аб'яднанага аператыўнага штаба узброеных сіл Украіны Сяргея Наева.

“Гэта не супярэчыць прагнозу ISW адносна сустрэчы”, — адзначаюць у Інстытуце і кажуць, што сустрэча Пуціна з ваенным камандаваннем РФ і наступная за гэтым сустрэча з Лукашэнкам прадвесціць аднаўленне наступальных аперацый супраць Украіны ў бліжэйшыя месяцы.

Аднак там кажуць, што нават пры ўмове ўзмацнення расійскай арміі рэсурсамі беларускіх узброеных сіл, магчымасць правядзення буйнамаштабных аперацый Расіі супраць Украіны ў бліжэйшыя месяцы застаецца пад пытаннем.

"Пуцін, тым не менш, можа аддаць загад аб правядзенні буйнамаштабных наступальных аперацый гэтай зімой, але важна не пераацэньваць магчымасці расійскіх або аб'яднаных расійска-беларускіх сіл для іх паспяховага правядзення. ISW працягвае лічыць, што малаверагодна, што Лукашэнка накіроўвае беларускія ўзброеныя сілы (якія таксама павінны быць перааснашчаны) для ўварвання ва Украіну", — рэзюмуюць у Інстытуце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі