Беларусь і Расія не дамовіліся пра кошт газу і працягваюць кансультацыі

Беларусь і Расія не дамовіліся пра кошт газу і працягваюць кансультацыі

Беларусь і Расія працягваюць перамовы пра кошт расійскага газу, але дамоўленасці пакуль не дасягнулі. Пра гэта заявіў расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

"Мы вядзем кансультацыі, натуральна, ні пра што не дамовіліся", — перадае ria.ru словы расійскага чыноўніка.

У суботу, 9 красавіка, намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі заявіў, што Расія не гатовая зніжаць кошты на пастаўкі газу. А намеснік старшыні праўлення "Газпрама" Валерый Голубеў казаў, што кампанія лічыць немэтазгодным паніжаць цану на газ для Беларусі: холдынг вядзе пастаўкі строга па формуле "кошт вытворчасці плюс выдаткі на транспартаванне".

Кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў паведамляў, што Беларусь лічыць справядлівым кошт у 80 долараў за тысячу кубаметраў газу. Па звестках "Газпрама", цяпер кошт для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі