Беларусь і РФ не атрымаюць бясплатных правоў на трансляцыі Алімпійскіх гульняў
Санкцыі дзейнічаюць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларусь і Расія не ўвайшлі ў спіс краін з бясплатнымі правамі на трансляцыі Алімпійскіх гульняў у 2026-2032 гадах. Яны адсутнічаюць у адпаведным спісе сярод 49 краін Еўропы, у тым ліку і Украіны. Міжнародны алімпійскі камітэт перадаў медыяправа на паказ спаборніцтваў Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу і кампаніі Warner Bros. Discovery, якія прадставілі сумесны тэндар.
У Расіі ўжо заяўляюць, што ім і не трэба было трансляваць згаданыя Алімпіяды, паколькі там не будзе расійскіх спартсменаў.
У канцы 2022-га Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў не здымаць санкцыі з Беларусі і Расіі з-за вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.