Беларус Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпіядзе ў Токіа
Ігар Бокій / sb.by
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Гэта першая ўзнагарода нацыянальнай паралімпійскай зборнай, паведамляе БЕЛТА.
У фінальным заплыве на 100 метраў батэрфляем Бокій паказаў вынік 53,8 секунды. Тым самым плывец усталяваў новы рэкорд Паралімпіяд у гэтым відзе праграмы.
Бокію 27 гадоў, ён родам з Бабруйска. З 2009 года плывец удзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах сярод спартсменаў-інвалідаў з парушэннем зроку.
У мінулыя гады Бокій заваяваў сумарна 11 залатых медалёў на Паралімпіядзе ў Лондане-2012 і Рыа-дэ-Жанейра-2016.
У Токіа беларускія спартсмены выступаюць у пяці відах спорту. XVI летнія Паралімпійскія гульні будуць доўжыцца да 5 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.