Беларусь наведае прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза

Беларусь наведае прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза

24 лютага Беларусь наведае прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза. Дэлегацыю ўзначальвае намеснік гендырэктара генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Баранья. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

У дэлегацыі ЕС запланаваныя сустрэчы ў Нацыянальным банку, Міністэрстве эканомікі, Міністэрстве фінансаў і Адміністрацыі прэзідэнта. Будзе абмяркоўвацца развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.

Нагадаем, Савет ЕС у панядзелак зняў большасць санкцый з Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўніцтва нашай краіны цалкам задаволена гэтым крокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі